Кампанія «БелБестСнаб» займаецца вырабам і рэалізацыяй элементаў для гарадскога добраўпарадкавання: каменныя дываны, модульная плітка, садовыя лаўкі, металічныя барты і інш. Да пэўнага моманту адзіным каналам продажу прадукцыі быў сайт. Пляцоўка прыводзіла кліентаў, але нямнога. Таму кампанія пастанавіла выйсці ў сацыяльныя сеткі, каб лепей зразумець, што менавіта патрэбна пакупнікам. «БелБестСнаб» звярнуліся ў «АЭК», каб цалкам запакаваць уласны Instagram-акаўнт, наладзіць рэгулярны постынг, запусціць рэкламу і нарэшце высветліць, чаго хоча аўдыторыя. Канцавой мэтай нашай супрацы было павелічэнне продажу вырабаў «БелБестСнаб».
Змест:
- Што рабілі
- Складанасці
- Вынікі
Што рабілі
«Агенцтва экспертанага капірайтынгу» пачало работу з аналізу Instagram-акаўнтаў канкурэнтаў. Паглядзелі, як часта і што менавіта там публікуюць, якія допісы падабаюцца падпісантам. Такім парадкам высветлілі, што канкурэнты не даюць пільнай увагі вядзенню старонак: допісы выходзяць нерэгулярна. А падпісанты актыўна падтрымліваюць падабайкамі фота з рэальных аб’ектаў і рэалізаваныя кейсы.

Пасля мы склалі кантэнт план, у які заклалі розныя тыпы кантэнту: допісы, reels і stories. Мы імкнуліся трансляваць як мага больш разнастайныя тэмы. Акрамя кейсаў дадалі прадуктовыя і праблемныя публікацыі. Такая разнастайнасць была патрэбна, каб зразумець, што менавіта падабаецца аўдыторыі «БелБестСнаб».
За першы месяц супрацы мы запусцілі рэкламу на 8 допісаў. Імі змгалі ахапіць больш за 38 000 акаўнтаў і прывабіць больш за 300 падпісантаў. Аналізуючы вынікі рэкламнай кампаніі, мы высветлілі, хто складае мэтавую аўдыторыю і што яе турбуе. Напрыклад, мужчыны ўпадабалі прадуктовыя допісы, а жанчыны — праблемныя. Таму мы прапанавалі кліенту даць больш увагі менавіта гэтым тыпам допісаў і падмацоўваць іх кейсамі.

Падчас узаемадзеяння з кліентамі ў Instagram «БелБестСнаб» пабачылі, што прадукцыя падобнага кшталту карыстаецца попытам. Аднак, не ўсе тавары кампаніі адпавядаюць патрэбам аўдыторыі. Да прыкладу, поліўрэтан, што быў у наяўнасці жаўцеў на сонцы. Для пакупнікоў гэты крытэрый быў крытычным. Таму кампанія змяніла пастаўшчыка і цяпер рэалізуе матэрыялы ўстойлівыя да ўздзеяння сонечных прамянёў.
Падпісвайцеся на каналы «Агенцтва экспертнага капірайтынгу»:
«Копирайтерский аудит» у Instagram — правяраем, як чытаюцца тэксты бізнесаў.
Біржа пошуку заказаў і выканаўцаў з чатам на прафесійныя тэмы.
«Записки копирайтера» — канал заснавальніка агенцтва Мішы Макрацова.
«Книги и еда» — утульны канал рэдактаркі-капірайтаркі Ірыны Смалонскай.
Складанасці
Instagram — гэта пляцоўка, дзе пануе візуальны кантэнт. Таму для актыўнага постынгу патрэбна была вялікая колькасць фота- і відэаматэрыялаў. На жаль на старце нашай кампаніі ў кліента не было фотаздымкаў і відэа. Дызайнер «АЭК» шукала і перапрацоўвала матэрыялы з адкрытых крыніц. З гэтых матэрыялаў яна стварала вокладкі для допісаў, reels і stories. Для кейсаў, вядома, каманда «БелБестСнаб» зрабіла ўласныя фотаздымкі з аб’ектаў.
Хочаце абмеркаваць гэту або іншыя тэмы — далучайцеся да чату капірайтараў «Шкварка с копирайтером».
Калі патрэбна кансультацыя ў галіне капірайтынгу — пішыце ў тэлеграм https://t.me/mishabel2020 або тэлефануйце +375 (44) 572-85-21 Акрамя таго, можна дасылаць свае пытанні на e-mail manager@mokretsov.by або пісаць у анлайн-чат на сайце.
Запрашаем падпісацца на tg-канал «Записки копирайтера». Яго аўтар — заснавальнік «Агенцтва экспертнага капірайтынгу» Міхаіл Макрацоў.
Вынікі
За час супрацоўніцтва з кліентам:
1. Рэклама і разнастайны кантэнт дазволілі ахапіць больш за 38 000 акаўнтаў у Instagram і прыцягнуць больш за 300 новых падпісчыкаў за адзін месяц.
2. Дзякуючы аналізу паводзін падпісантаў, зразумелі, якія тыпы кантэнту найбольш цікавыя для розных сегментаў аўдыторыі (мужчыны — прадуктовыя допісы, жанчыны — праблемныя).
3. Праз камунікацыю з кліентамі ў Instagram кліент зразумеў патрэбы аўдыторыі і адаптаваў сваю прадукцыю пад запыты пакупнікоў.
4. Падпісанты пачалі пакідаць заяўкі на пакупку матэрыялаў праз direct.
Агулам мы дасягнулі галоўнай мэты — павялічылі продажы выбрабаў і тавараў «БелБестСнаб».