Блог

Як «АЭК» дапамог «ДАС» зрабіць каталог зразумелым, а сайт — прывабным

Кейсы Копирайтинг

У «Агенцтва экспертнага капірайтынгу» звярнулася кампанія «ДАС» — афіцыйны пастаўшчык шкляной цэглы з Кітая. У шоуруме «ДАС» найбуйнейшы выбар гэтага матэрыялу ў Беларусі. Менавіта з гэтай прычыны кліенту спатрэбілася дапамога «АЭК». Мы мусілі распрацаваць нэймінг для вялікай колькасці найменняў тавару, каб спрасціць выкарыстанне каталога. У гэтай справе кампаніі хацелася змяніць нудныя заводскія назвы на нешта крэатыўнае.

Тым жа часам кліент рыхтаваў уласны сайт. Дызайнерская частка работы была амаль завершаная. Наша каманда капірайтараў прапанавала дадаць у фрэймы прафесійныя тэксты: распавесці пра адметнасці і моцныя бакі «ДАС», дадаць карысную інфармацыю для партнёраў і пакупнікоў. Такім парадкам супрацоўніцтва праходзіла ў два крокі.
Змест:
  1. Крок 1. Пазбавіліся блытаніны ў каталогу
  2. Крок 2. Зрабілі сайт прывабным для мэтавай аўдыторыі
  3. Вынік

Крок 1. Пазбавіліся блытаніны ў каталогу

Капірайтары пачалі работу з пошуку незвычайнай і адметнай назвы для цэглы са шкла. Для гэтага вывучалі гісторыю паходжання матэрыялу і ягоныя назвы ў замежных мовах. Такім чынам знайшлі некалькі цікавых варыянтаў: Фальканье (паводле прозвішча вынаходніка), Glasbaustein або Glassteine (з нямецкай «шклаблок» ці «шкляныя блокі»), Brique de verre («шкляная цэгла» па-французску), Glass brick (англійская мова). Назва не павінна была паўтараць нэймінг канкурэнтаў. Таму мы пастанавілі надаць індывідуальнасці, спалучыўшы назву цэглы з назвай кампаніі. Так атрымалі Dasbrick.

Наступны крок — сістэматызаваць найменні. Калі мы пачыналі супрацоўніцтва, «ДАС» меў больш за 160 пазіцый шкляной цэглы: белай і каляровай, цэльнай і полай, гладкай і рэльефнай, з бурбалкамі ўнутры і цалкам празрыстай і г. д. Праз нэймінг важна было адлюстраваць усе гэтыя асаблівасці. Каманда «Агенцтва экспертнага капірайтынгу» распрацавала некалькі канцэпцый, і кліент упадабаў адну з іх. Мы размеркавалі цэглу паводле знешняга падабенства да з’яў прыроды і жывых істот на невялікую колькасць груп-калекцый:
  • PURE — чыстыя, аднатонныя, без украпін, з гладкай паверхняй;
  • BUBBLE — цэгла з бурбалкамі ўнутры;
  • WAVE — сюды аднеслі ўсё, што нагадвае гладзь вады;
  • ICE — цэгла, якая нагадвае лёд, іней, кроплі вады;
  • NATURE — жывёлы, расліны, прыродныя з'явы.
У межах кожнай групы распрацавалі назвы для ўсіх артыкулаў, арыентуючыся на ўласныя асацыяцыі. Такім парадкам назва адзінкі тавару складвалася з унікальнай назвы цэглы, назвы калекцыі, назвы пэўнай мадэлі. У каталогу гэта выглядае наступным чынам: Dasbrick PURE Сакавітая вішня.
Падпісвайцеся на каналы «Агенцтва экспертнага капірайтынгу»:

«Копирайтерский аудит» у Instagram — правяраем, як чытаюцца тэксты бізнесаў.

Біржа пошуку заказаў і выканаўцаў з чатам на прафесійныя тэмы.

«Записки копирайтера» — канал заснавальніка агенцтва Мішы Макрацова.

«Книги и еда» — утульны канал рэдактаркі-капірайтаркі Ірыны Смалонскай.

Крок 2. Зрабілі сайт прывабным для мэтавай аўдыторыі

Сайт «ДАС» накіраваны на два сегменты пакупнікоў: дызайнераў і людзей, якія проста хочуць зрабіць рамонт дома. Таму мы не распавядалі пра абстрактныя якасць і прафесіяналізм, а пералічылі канкрэтныя перавагі цэглы перад іншымі матэрыяламі з гледзішча абодвух сегментаў і адлюстравалі рэальныя выгады для іх.

Звычайна нашы капірайтары працуюць у тэкставым рэдактары Google Docs. Аднак, бываюць сітуацыі, калі работу трэба весці работу разам з дызайнерамі, так бы мовіць, на іх тэрыторыі. Так і адбылося падчас супрацоўніцтва з «ДАС». Мы пісалі і правілі рыба-тэксты адразу ў Figma — графічным рэдактары для праектавання сайтаў, мабільных праграм і інш. Такі падыход значна паскорыў працу.
Хочаце абмеркаваць гэту або іншыя тэмы — далучайцеся да чату капірайтараў «Шкварка с копирайтером».

Калі патрэбна кансультацыя ў галіне капірайтынгу — пішыце ў тэлеграм https://t.me/mishabel2020 або тэлефануйце +375 (44) 572-85-21 Акрамя таго, можна дасылаць свае пытанні на e-mail manager@mokretsov.by або пісаць у анлайн-чат на сайце.

Запрашаем падпісацца на tg-канал «Записки копирайтера». Яго аўтар — заснавальнік «Агенцтва экспертнага капірайтынгу» Міхаіл Макрацоў.

Вынік

Кампанія «ДАС» мусіла сістэматызаваць вялікую колькасць найменняў шкляной цэглы і напоўніць тэкстам свой сайт. Каманда «АЭК»:

  • Распрацавала нэймінг — замест нумароў і заводскіх назваў шкляная цэгла атрымала запамінальныя найменні. Напрыклад, Dasbrick PURE Сакавітая вішня — гэта ўжо не проста шклаблок, а частка эстэтычнай калекцыі.
  • Сістэматызавала каталог — мы аб'ядналі 160+ пазіцый у лагічныя калекцыі: PURE, BUBBLE, WAVE, ICE, NATURE. Так пакупнікам стала лягчэй арыентавацца ў разнастайнасці прадукцыі.
  • Акцэнтавала ўвагу на моцных баках кліента — у тэкстах сайта мы замянілі абстрактныя заявы і паказалі канкрэтныя перавагі шкляной цэглы для дызайнераў і людзей, якія робяць рамонт. Так кантэнт стаў больш карысным для мэтавай аўдыторыі.
  • Паскорыла працу, выкарыстоўваючы Figma — замест класічнай працы ў Google Docs мы адразу працавалі ў адзінай прасторы к дызайнерамі. Так мы скарацілі час на праўкі і дамагліся гарманічнага спалучэння тэксту і дызайну.

У выніку кліент атрымаў зразумелы каталог, а на сайце кампаніі пакупнікі могуць даведацца пра моцныя бакі «ДАС» . Некаторыя старонкі ўжо перанесеныя на хостынг і даступныя для карыстальнікаў.
Made on
Tilda